Экскурсія для людзей з абмежаванымі магчымасцямі прайшла ў Глыбокім

Яе правяла экскур­савод Вольга Пашковіч. Мерапрыемства адбы­лося ў рамках фэсту экскурсаводаў, які прай­шоў у нашай краіне 13 кра­савіка. Экскурсія распачалася ка­ля помніка Глыбоцкай вішні. Вольга не толькі распавядала пра глыбоцкія цікавосткі, але і пыталася пра гэта ў сваіх слухачоў. За правільныя і цікавыя адказы яны атрымлівалі адпаведную колькасць балаў. Затым экскурсія перамяс­цілася на Цэнтральную плошчу […]

Неверагодная прыгажосць – барочныя храмы над азёрамі!

Тэлеканал БелСАТ прадставіў два шыкоўных фільмы культавага беларускага гісторыка, прафесара Аляксандра Краўцэвіча: адзін – прысвечаны гораду Глыбокае, другі – глыбоцкім храмам. Тэлеканал БелСАТ прадставіў два шы­коўныя фільмы пра Глыбокае, якія могуць істотна паўплываць на турыстычны патэнцыял горада. Гэтыя два фільмы можа паглядзець любы ахвотны, які мае выйсце ў інтэрнэт і знайсці іх на YouTube па […]

У Глыбокім пражывае 19 115 чалавек, у Паставах – на 678 больш

Нацыянальны ста­тыс­­тычны камітэт Рэс­публікі Беларусь апублікаваў бю­ле­тэнь “Колькасць насель­ніцтва на 1 студзеня 2019 г. і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2018 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў, па­сёлкаў гарадскога ты­пу”. З яго вынікае, што насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2019 г. складае – 9 475 174 чалавек. Насельніцтва сталіцы Беларусі г. Мінска […]

100 год таму Язэп Драздовіч кіраваў у Германавічах вялікім кааператывам «Беларус» і арганізаваў культурна-асветніцкае таварыства «Заранка»

Жыццё і дзейнасць вядомага бела­рускага мастака Язэпа Драздовіча былі цесна звязаны з мястэчкам Германавічы і яго ваколіцамі. У той час, калі Язэп Драздовіч вучыўся ў Віленскай школе малявання (1906-1910), яго сям’я жыла ў Стэфанпольскай воласці, арандавала зямлю ў маёнтку Александрыя. У час канікулаў ён хадзіў па роднай Дзсісеншчыне, не раз бываў у Германавічах, Лужках, Чарневічах, […]

Як Глыбокае далучылі да “дзяржавы Латгалія»

Неяк, ужо даўнавата, вечнай памяці краязнаўца Язэп Бунто сказаў мне: “Пасля вайны Латвія звярнулася да Беларусі з прапановай перадаць Браслаўшчыну – Латвіі. Маўляў, для буйнога прамысловага цэнтра як Даўгаўпілс – патрэбная зона адпачынку. З гэтай нагоды, нават, быў праведзены “плебісцыт” на Браслаўшчыне, і пераважная большасць выказалася – “За” далучэнне да Латвіі. У апошні момант кіраўніцтва […]

“Прыязджайце, пачастую ўсіх блінамі”

На “Запаведным востраве” адзначылі Масленіцу Такімі словамі гаспадар аграсядзібы “Запаведны востраў” Аляксандр Цвірка запрасіў нас на свята Масленіцы, якое прайшло ў суботу 9 сакавіка. Сядзіба “Запаведны востраў” размешчаная на ўскрайку Галубіцкай пушчы, паміж двух азёр, у вельмі прыгожым маляўнічым месцы. І сваім інтэр’ерам яна арганічна ўпісваецца ў гэта месца. Калісьці тут знаходзіўся шчытавы домік саўгаснага […]

Scroll Up