У небе над Браславам згарэў метэор ВІДЭА

У ноч на 25 кастрычніка ў небе над Браслаўскім раёнам зафіксавана незвычайная ўспышка святла — пра гэта «Браслаўскай зорцы» паведамілі відавочцы. Прыкладна ў 3.12 на поўдзень ад Браслава над возерам Дрывяты ў атмасферы згарэў асколак метэорнага цела. Момант падзення трапіў у аб’ектывы камер відэаназірання на гарадской набярэжнай. Імаверна, нябеснае цела цалкам згарэла ў атмасферы.

Мікалай Герасімовіч – народны доктар

Да 110-годдзя з дня нараджэння Нядаўна споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння выдатнага лекара Мікалая Іванавіча Герасімовіча. Старэйшыя жыхары нашага раёна добра памятаюць выдатнага лекара Мікалая Іосіфавіча Герасімовіча. Ён нарадзіўся 30 жніўня 1909 года на Палессі, у вёсцы Слаўкавічы Глускага раёна ў сям’і праваслаўнага святара Іосіфа Герасімовіча. Яго маці Аляксандра ў дзявоцтве – Кіркевіч. Сваё […]

Ада Райчонак: «Мы вярнулі нашаму народу імя Язэпа Драздовіча

Язэп Драздовіч, вя­домы беларускі мас­так, этнограф, нас­таўнік малявання, края­знаўца, нарадзіўся 13 кастрычніка 1888 года ў засценку Пунькі ў Галубіцкай пушчы, недалёка ад вёсак Малыя Давыдкі і Ліп­ляны, дзе і знайшоў вечны спачын на мясцовых могілках у 1954 годзе. Чвэрць стагоддзя яго імя было выкраслена з памяці народа. Яго імя прыйшлося адкрываць наноў. Ужо ў незалежнай […]

Пад Глыбокім у лабавым сутыкненні загінулі два чалавекі

07.10.2019 ў 12.02 кіроў­ца аўтамашыны АУДЗІ, кіруючы вы­шэй­указаным транс­партным сродкам, ру­хаючыся з боку г. Полацк у напрамку г. Глыбокае, на 48 км аўтадарогі Р – 45 «Полацк-Глыбокае -гр. Літвы» выехаў на сустрэчную паласу ру­ху, дзе здзейсніў сутык­ненне з аўтацягніком МЭРСЭДЭС, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. У выніку сутыкнення кіроўца АУДЗІ і пасажыр, які знаходзіўся ў […]

У Беларусі беспрацоўныя могуць прайсці навучанне больш як па 100 прафесіях

У Беларусі беспрацоўным прапануецца прайсці навучанне больш як па 100 прафесіях, паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Алег Такун у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА. «У цэлым па краіне беспрацоўныя могуць прайсці перанавучанне больш як па 100 прафесіях. Прычым частка з іх — амаль 20 працэнтаў — гэта прафесіі інтэграваныя, […]

Scroll Up