Зброю XVI-XVIІ стагоддзяў знайшлі ў час археалагічнага нагляду ў Дзісне

20 снежня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі — БЕЛТА/. У самым малым горадзе Беларусі Дзісне ў час археалагічнага нагляду быў знойдзены бярдыш XVI-XVIІ стагоддзяў (сякера, якая насаджвалася на доўгае дрэўка з шырокім лязом у форме паўмесяца). Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшы навуковы супрацоўнік аддзела захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны Інстытута гісторыі НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук […]

У Бярэзінскім запаведніку пасярод снежня зацвіла пралеска ФОТАФАКТ

На пачатку зімы ў Бярэзінскім запаведніку было зафіксавана цвіценне першацвета — пралескі высакароднай, або пячоначніцы. Асобныя кветкі расліны, характэрнай для ранняй вясны, заўважаныя ў ваколіцах в. Дамжэрыцы (Лепельскі раён). Пралеску пабачылі на прагрэтым сонцам участку лесу, паведамляе сайт запаведніка. Бутоны ў расліны закладваюцца яшчэ з восені, але прычынай распускання сталі метэаралагічныя асаблівасці гэтага года. Другое цвіценне звычайна […]

У Беларусі кніга Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» прызнана самай папулярнай у 2019 годзе

Кніга Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», перавыдадзеная выдавецтвам «Папуры», прызнана самай папулярнай у 2019 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Міністэрства інфармацыі сумесна з Нацыянальнай кніжнай палатай і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сёння далі старт праекту «Кнігі Беларусі. Год 2019». Мерапрыемства прайшло ў выставачнай зале Нацыянальнай бібліятэкі. Сотні выдаўцоў дзяржаўнай і прыватнай форм уласнасці, грамадскіх і рэлігійных […]

ЕС вітае вялікае палітычнае жаданне Беларусі ўступіць у СГА — Паола Гарзоці

Еўрапейскі саюз вітае моцнае палітычнае жаданне Беларусі ўступіць у СГА. Гэта адзначыў намеснік пастаяннага прадстаўніка ЕС пры СГА Паола Гарзоці на сустрэчы з экспертамі і журналістамі, якая адбылася сёння ў Жэневе (Швейцарыя) у штаб-кватэры Пастаяннага прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза пры Сусветнай гандлёвай арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Мы бачым моцнае палітычнае жаданне Беларусі далучыцца да Сусветнай гандлёвай […]

«Паўлінку» прызналі нематэрыяльнай каштоўнасцю

Спектакль «Паўлінка» Купалаўскага тэатра прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. «Не паверыце! Толькі што прынятае рашэнне аб наданні статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці тэатральнаму феномену — Купалаўскай «Паўлінцы»! Вось так. Адзінагалоснае рашэнне Рады [Рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры]. На прадстаўленні […]

У Беларусі прапануецца павялічыць базавую велічыню да Br27

12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прапануецца павялічыць базавую велічыню да Br27. Адпаведны праект пастановы знаходзіцца на разглядзе ў Савеце Міністраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства фінансаў. Як адзначылі ў ведамстве, звычайна базавая велічыня ў Беларусі павялічваецца з 1 студзеня. У 2017 годзе БВ складала Br23, у 2018-м вырасла да Br24,5. З 1 […]

Загадкавую залатую рыбіну злавілі на Дрывятах, адкуль яна ўзялася на гэтым возеры?

Дзіўная рыбіна ярка-залацістага колеру трапілася ў сеткі прамысловай рыбацкай брыгады на возеры Дрывяты ў Браслаўскім раёне. Што гэта і адкуль? Выцягнуць нябачаны улоў пашчасціла жыхару Браслава Вадзіму Мурашку — падчас прамысловай лоўлі ў сетках апынуўся асобнік з незвычайным афарбоўкай. Загадкавую рыбу асцярожна дасталі са снасцей і пасадзілі ў вядро з вадой, а затым пачалі шукаць […]

БТПР нагадвае аб неабходнасці выконваць правілы бяспекі ў час палявання

Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў звяртае ўвагу на абавязковасць выканання правіл бяспекі на паляванні, асабліва на калектыўным, дзе колькасць небяспечных фактараў узрастае, паведамілі БЕЛТА ў БТПР. У час загоннага палявання яе кіраўнік павінен пазначыць стрэлкамі месцы, дзе знаходзяцца іншыя паляўнічыя, кірунак загону, дазволены сектар стральбы. Кожны павінен дакладна ведаць размяшчэнне ўсёй стралковай лініі.   Стральба […]

Віктар Дудкевіч з’ездзіў на фэст старажытных рэканструкцый Fous d`Histoire Compiègne і прадставіў беларускую цацку ранняга Сярэднявечча

Віктар Дудкевіч, самадзейны мастак, майстра разьбы па дрэве Глыбоцкага дома рамёстваў наведаў фэст старажытных рэканструкцый у горадзе Камп’е (Compiegne) у Францыі са сваімі вырабамі з дрэва – рэканструкцыямі беларускіх цацак ранняга Сярэднявечча. І на заканчэнне паездкі ў Францыю – прайшоўся па Парыжу. Больш падрабязней чытай у «Вольным Глыбокім», №49 ад 5 снежня 2019 г. Уладзімір […]

Scroll Up