Міністэрства аховы здароўя Францыі назвала лекі, якія нельга прымаць пры каранавірусе

Гэта папулярны супрацьзапаленчы прэпарат.   Здароўе хворых каранавірусам можа пагоршыцца пры лячэнні супрацьзапаленчымі прэпаратамі, такімі як ібупрафен, піша «Новое время». Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Францыі Аліўе Веран. Паводле ягоных слоў, даследаванні паказалі, што ібупрафен і іншыя нестэроідныя супрацьзапаленчыя прэпараты могуць ускладніць працягласць хваробы. Для зніжэння высокай тэмпературы ўсім хворым падчас эпідэміі каранавіруса Веран рэкамендуе прымаць […]

Заўтра ў Беларусі чакаюцца ападкі і да +14°С

Будзе воблачна з праясненнямі.   Ападкі і да 14 градусаў цяпла чакаюцца ў Беларусі 17 сакавіка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Будзе воблачна з праясненнямі. Уночы і раніцай на большай частцы тэрыторыі, удзень на паўднёвым усходзе ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Месцамі слабы туман, […]

16.03.2020 ЕС збіраецца закрыць уезд у шэнгенскую зону на 30 дзён

У панядзелак кіраўнік Еўрапейскага саюза прапанавала ўвесці 30-дзённую забарону на ўезд замежнікаў у блок для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса, піша Reuters. Абмежаванні на паездкі будуць дзейнічаць на працягу 30 дзён, але могуць быць прадоўжаны па меры неабходнасці, сказала кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Пад абмежаванні не трапяць замежнікі, якія пастаянна пражываюць у ЕС, члены сем’яў […]

Расія: Улады Беларусі абы-як змагаюцца з каранавірусам

Унясенне Беларусі ў спіс краін, грамадзянам якіх абмяжоўваецца ўезд у Расію, звязана з тым, што Мінск не прымае дастатковых мер для барацьбы з каранавірусам. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ўрада Расіі, паведамляе ТАСС. Там таксама запэўнілі, што Беларусь загадзя папярэдзілі аб мерах па абмежаванні на ўезд у Расію замежных грамадзян на фоне каранавіруса. «Беларускі бок […]

На двух абутковых прадпрыемствах у Віцебску ўвялі каранцін

Дырэктар аднаго з іх знаходзіцца на бальнічным.   Сёння стала вядома, што на прахадных гэтых двух абутковых прадпрыемстваў, «Белвест» і «Чырвоны Кастрычнік», якія размяшчаюцца побач на праспекце Люднікава, з’явіліся аб’явы аб увядзенні каранціну, піша news.vitebsk.cc. Аб’ява на ўваходзе ў вытворчую зону СТАА «Белвест» гаворыць пра ўвядзенне каранціну з 12 сакавіка і абмежаванні ўваходу на тэрыторыю прадпрыемства […]

Даляр устанавіў абсалютны максімум

З пачатку месяца кошт амерыканскай валюты вырас на 12,5 капеек.   Беларускі рубель трохі патаннеў да кошыка валют на таргах у панядзелак. Курс расейскага рубля зноў знізіўся, паведамляе select.by. Курс даляра падскочыў на 0,0234 BYN да 2,3636 BYN/USD. Гэта новы гістарычны максімум. Папярэдні рэкорд пратрымаўся ўсяго тыдзень. Даляр ужо трэцім разам з пачатку сакавіка абнаўляе рэкорд. У […]

Scroll Up