У Гарадку ад каранавірусу памёр 58-гадовы мужчына без хранічных захворванняў

Ён знаходзіўся на ШВЛ.   58-гадовы жыхар Гарадка Аляксандр Б. памёр у Віцебскай абласной лякарні сёння ўначы. Яму дыягнаставалі пнеўманію і спачатку паклалі ў шпіталь у Гарадку. Пасля таго, як стан пагоршыўся, Аляксандра перавезлі ў Віцебск. Там яго падключылі да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, паведамляе сайт haradok.info. Як вядома, Аляксандр Б. не меў хранічных захворванняў. Ён […]

Каранавірус выклікае інсульты ў маладых людзей — The Washington Post

Амэрыканскае выданьне піша, што лекары б’юць трывогу з прычыны прыкметнай колькасьці інсультаў сярод заражаных каранавірусам маладых людзей, хвароба якіх працякала ў лёгкай форме. Узрост такіх пацыентаў ад 30 да 40 гадоў, многія зь іх нават ня ведалі, што заражаныя каранавірусам, а цяпер некаторыя зь іх паралізаваныя, а іншыя загінулі ад інсультаў. І гэта пры тым, што […]

Гендырэктар «Беларуснафты» шпіталізаваны з COVID-19

На прадпрыемстве пярэпалах. Як стала вядома gomel.today ад дзвюх незалежных адна ад адной крыніцаў, генеральны дырэктар «Беларуснафты» Аляксандр Ляхаў шпіталізаваны з каранавірусам. Высветлілася, што ў лякарні Аляксандр Ляхаў знаходзіцца ўжо не менш за чатыры дні, ягоны стан ацэньваецца як стабільна цяжкі. Таксама COVID-19 выявілі і ў ягонага намесніка. Акрамя гэтага, на прадпрыемстве «Беларуснафта» маюць намер перавесці супрацоўнікаў, якія жывуць […]

Беларуская дыяспара ў Польшчы і іншых краінах ЕС закупіла для Беларусі медтавары

Беларуская дыяспара ў Польшчы і іншых краінах ЕС закупіла для Беларусі медыцынскія тавары. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў. «Пасольства Беларусі ў Варшаве пры садзейнічанні беларускага Генеральнага консульства ў Беластоку перадало Рэспубліканскаму цэнтру арганізацыі медыцынскага рэагавання гуманітарную дапамогу ад беларускай дыяспары, якая пражывае ў Польшчы і іншых […]

Прэпарат для лячэння каранавіруса, рэагенты і рэспіратары паставяць у Беларусь з Кітая 25 красавіка

Прэпарат для лячэння каранавіруса, рэагенты і рэспіратары паставяць у Беларусь з Кітая 25 красавіка, паведамляе БЕЛТА. У Мінск з КНР авіярэйсам паставяць 310 упаковак супрацьвіруснага сродку Фавіпіравір, які даказаў сваю эфектыўнасць пры лячэнні каранавіруса, а таксама рэагенты для 9,6 тыс. тэстаў і 200 тыс. масак-рэспіратараў KN95. «Усе гэтыя сродкі, прэпараты і вырабы будуць бязвыплатна перададзены […]

Бацькі малайцы: у беларускіх школах адсутнічаюць да 90% навучэнцаў

Бацькі байкатуюць пастанову Лукашэнкі аб аднаўленні навучальнага працэсу. Інфармацыя ад чытачоў Telegram-канала «Беларусь головного мозга» пра напаўняльнасць сёння ў школах: «Добры дзень. Працую настаўнікам. Асабіста з майго класа не было нікога. На што дырэктар сказаў, што застануся без заробку. Напалохаў быццам. У калег 5-10 максімум. А потым скажуць, што прыйшлі 60% навучэнцаў. Але тут нават і 40 […]

Міністэрства аховы здароўя заклікае на вялікія выхадныя застацца дома і не наведваць могілкі

Міністэрства аховы здароўя заклікае на вялікія выхадныя застацца дома і не наведваць могілкі. Аб гэтым заявіла намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан у час стрыму на YouTube-канале Нацыянальнага прэс-цэнтра, перадае карэспандэнт БЕЛТА. «Кожны чалавек не ведае, інфіцыраваны ён ці не. Разам з тым некаторыя збіраюцца ехаць да пажылых бацькоў, […]

Малы і сярэдні бізнес Віцебскай вобласці вырас колькасна на 3,2 працэнта

У Віцебскай вобласці на 1 красавіка 2020 года зарэгістравана амаль 31,6 тыс. суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, што на 3,2 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд 2019-га, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-цэнтры абласной падатковай інспекцыі. Асноўны ўклад у дадатную дынаміку гэтага сегмента эканомікі ўнеслі індывідуальныя прадпрымальнікі, колькасць якіх павялічылася больш як на 5 працэнтаў і […]

Цікавасць грамадзян да тэмы раздзельнага збору смецця расце — Мінпрыроды

Цікавасць грамадзян да тэмы раздзельнага збору смецця апошнія гады расце, паведаміў начальнік упраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Вадзім Дзямко ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА. «Цікавасць грамадзян апошнія гады да тэмы адходаў расце, аб чым сведчыць і статыстыка. Так, узровень здабывання другасных матэрыяльных рэсурсаў […]

Беларусь плануе спрасціць атрыманне грамадзянства

 Беларусь плануе спрасціць парадак атрымання грамадзянства. Ільготныя ўмовы могуць быць прадастаўлены іншаземцам, якія атрымліваюць у краіне прафесійную адукацыю. Гэта прадугледжана папраўкамі ў закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч. Спрошчаны парадак атрымання беларускага грамадзянства плануецца прадаставіць іншаземцам, якія атрымліваюць у […]

Scroll Up