У Беларусі за пяць гадоў газіфікавана 586 сельскіх населеных пунктаў

У Беларусі за пяць гадоў з 2015 года газіфікавана прыродным газам 586 сельскіх населеных пунктаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі. Асноўныя напрамкі газіфікацыі вызначаны дзяржпраграмамі «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» і «Будаўніцтва жылля» да 2020 года, дзяржпраграмай па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2011-2015 гады і на перыяд да 2020 года. Працягласць […]

Мінадукацыі змяніла тэрміны правядзення ЦТ

Міністэрствам адукацыі прынята рашэнне аб змяненні тэрмінаў правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2020 годзе. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства. «Абітурыентам, якія ў час рэгістрацыі на ЦТ (рэгістрацыя завершыцца 1 чэрвеня) ужо атрымалі пропускі да зацвярджэння новага графіка, абменьваць іх не спатрэбіцца. Неабходна арыентавацца на табліцу адпаведнасці дат, пазначаных у пропусках, і новых дат […]

У Беларусі выздаравелі і выпісаны 12 833 пацыенты з COVID-19

У Беларусі на 22 мая выздаравелі і выпісаны 12 833 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Зарэгістравана 34 303 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 419 004 тэсты. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 190 пацыентаў з шэрагам хранічных […]

Сусветны банк зацвердзіў выдзяленне Беларусі 90 млн еўра для барацьбы з COVID-19

   Сусветны банк зацвердзіў выдзяленне пакета фінансавай падтрымкі ў памеры 90 млн еўра для фінансавання праекта па рэагаванні на COVID-19 у Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве СБ у Беларусі. «Праект дапаможа задаволіць неадкладныя патрэбы сістэмы аховы здароўя ў медыцынскім абсталяванні, вырабах медыцынскага прызначэння і навучанні персаналу для вядзення выпадкаў інфекцыі COVID-19 цяжкай ступені», — адзначылі […]

Сіноптыкі: Надвор’е на выходных будзе не вельмі, але хаця б памяняецца вецер

У суботу пераважна без ападкаў, кароткачасовыя дажджы толькі па ўсходзе. Вецер будзе паўночны, ноччу 1..6°С, месцамі замаразкі 0..- 2°С, днём ад 10°С па ўсходзе да 19°С па захадзе рэспублікі. У нядзелю ноччу па захадзе, днём па краіне — кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Ноччу замаразкі 0..- 3°С, месцамі +1..8°С; […]

Scroll Up