День: 07.02.2021
Зацверджаны дадатковыя меры па развіцці аграэкатурызму
Указам кіраўніка дзяржавы ад 4 лютага 2021 года № 40 зацверджаныя дадатковыя меры па развіцці ў краіне дзейнасці ў сферы аграэкатурызму, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал. У ліку новаўвядзенняў працяг да 2025 года існуючых умоў вядзення гаспадарчай дзейнасці ў сферы аграэкатурызму: выдзяленне ААТ „Белаграпрамбанк” крэдытаў у суме да 2.000 базавых велічынь (у разліку на аднаго суб’екта […]
Калі чакаць абвальнай дэвальвацыі і што будзе з далярам у Беларусі?
Эканаміст агучыў найбольш верагодныя сцэнары. У жніўні валютны рынак дастаткова моцна трэсла. Тады здавалася: вось-вось і сітуацыя пагоршыцца настолькі, што справакуе чарговую моцную дэвальвацыю. Прайшло паўгода – і быццам бы сітуацыя на валютным рынку стабілізавалася. Прынамсі, так здаецца на першы погляд. Але што адбываецца на самай справе? Гэтае пытанне з журналісткай Onliner Настассяй Занько абмеркаваў старэйшы аналітык […]
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказаў салідарнасць з беларусамі
Літоўцы ведаюць, што значыць змагацца за свабоду. У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа выказаў салідарнасць з беларусамі. «Літоўцы ведаюць, што значыць змагацца за свабоду. Літва катэгарычна падтрымлівае імкненне беларускай грамадзянскай супольнасці жыць у вольнай і дэмакратычнай краіне!» – заявіў прэзідэнт Літвы.
МПЗ прапануе ўзмацніць адказнасць за выдачу зарплат у канвертах
Міністэрства па падатках і зборах прапануе ўзмацніць адказнасць за зарплаты ў канвертах, паведаміў кіраўнік гэтага ведамства Сяргей Налівайка на пасяджэнні калегіі МПЗ, перадае карэспандэнт БЕЛТА. “Ужо ў самы бліжэйшы час у рамках укаранення сістэмы кіравання рызыкамі мы павінны выпрацаваць найбольш дзейсныя механізмы выяўлення скрытых даходаў і комплекс мер па іх мінімізацыі. Неабходна крытычна пераасэнсаваць набыты […]
Cвятлана Ціханоўская і пасол ЗША ўсклалі вянкі да магілы Каліноўскага
З нагоды міжнароднага Дня салідарнасці з Беларуссю амбасадарка ЗША Джулі Фішэр і Святлана Ціханоўская ўсклалі вянкі да месца пахавання героя Беларусі і Літвы Кастуся Каліноўскага на могілках Росы ў Вільні. Ціханоўская падкрэсліла, што трэба ведаць сваіх герояў, гістарычных і цяперашніх. «Гэты тыдзень сапраўды можна назваць тыднем герояў Беларусі: 2 лютага быў дзень народзінаў Каліноўскага, 4 […]
Докшыцы з самай раніцы выйшлі на марш пад нацыянальнымі сцягамі
У Докшыцах з самай раніцы партызаны выйшлі на вуліцы горада з нацыянальнымі сцягамі. Фота апублікаваў тэлеграм-канал «Баста!».