«Я не хачу гэта слухаць». Святлана Ціханоўская адказала на УНС

Святлана Ціханоўская: «За апошнія два дні ўсе нашы асцярогі апраўдаліся. Лукашэнка паказаў, якой будзе Беларусь пры ім. Гэта страшны крызіс. Татальная ізаляцыя. Крах эканомікі. І, як следства, пагроза суверэнітэту. Але ці вырашыў гэты наменклатурны сход хоць адну з нашых праблем? Не.   І таму я не жадаю гэта слухаць. Мая каманда распрацавала стратэгію перамогі беларусаў. […]

Па 1000 рублёў будуць даплочваць штомесяц маладым спецыялістам у АПК Віцебскай вобласці за кошт бюджэту

На штомесячную даплату ў памеры 1000 рублёў на працягу трох гадоў могуць прэтэндаваць маладыя спецыялсты, якія працуюць у сельгазарганізацыях Віцебскай вобласці. Даведаліся, каму належыць надбаўка. Рашэнне пра дадатковую меру сацыяльнай падтрымкі было прынята Віцебскім  абласным  саветам дэпутатаў 4 лютага. Гэта рашэнне прадугледжвае штомесячную выплату 1000 рублёў маладым спецыялістам на працягу трох гадоў. Выплаты будуць адбывацца […]

Памяранцавы ўзровень небяспекі: хутка ў Беларусі чакаюць цыклон Volker

12 лютага па ўсходзе Віцебскай вобласці чакаецца моцны снег, завея, на дарогах снежныя намеці. Уначы па ўсходзе, а днём у пятніцу па большай частцы чакаецца ўзмацненне ветра парывамі да 15-20 метраў у секунду. 13 лютага на большай частцы Віцебскай вобласці моцны вецер захаваецца. У гэтыя дні на надвор’е на тэрыторыі Беларусі будуць уплываць франты цыклона […]

Названы самы эфектыўны спосаб засцерагчыся ад заражэння каранавірусам

Даследаванне правялі ў ЗША.   Даследчыкі Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША высвятлілі, што адначасовае нашэнне дзвюх масак памяншае рызыку заражэнняў каранавірусам як іншых людзей, так і абараняе самога носьбіта з эфектыўнасцю да 80-90 адсоткаў. Пра ацэнку розных спосабаў засцерагчыся ад інфекцыі паведамляецца на сайце арганізацыі.   Падчас эксперыменту навукоўцы праверылі некалькі варыянтаў нашэння […]

Scroll Up