З 16 лютага зноў даражэе аўтамабільнае паліва

З 16 лютага ў Беларусі рознічныя цэны на дызельнае паліва і аўтамабільны бензін павялічацца на 1 капейку. З 16 лютага кошт 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 73 капейкі, АІ-95-К5-Еўра — 1 рубель 83 капейкі, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі 5 капеек, Дызель — 1 рубель 83 капейкі/ nn.by

Мінздароўя: За суткі 1100 выпадкаў каранавіруса

Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў краіне зафіксавана 1100 выпадкаў каранавіруса, выпісаныя 827 чалавек. Учора было 1658 выпадкаў, пазаўчора — 1733. За ўвесь час зарэгістравана 269 787 чалавек са станоўчым тэстам на кавід. Выздаравелі 259 029. За ўвесь памерлі 1858 чалавек. За мінулыя суткі выканана 9613 тэстаў. За ўвесь час 4 690 812 тэстаў.nn.by

Маразы да -28°С чакаюцца ў Беларусі на бягучым тыдні

 Маразы да 28 градусаў чакаюцца ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. “На працягу рабочага тыдня ўмовы надвор’я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму істотных ападкаў у асноўным не чакаецца. Толькі ў сераду і чацвер, […]

Сёння — Грамніцы ў праваслаўных

Католікі Грамніцы адзначалі 2 лютага, а сёння адзначаюць праваслаўныя. Царкоўная назва свята «Стрэчанне». На Грамніцы ў цэрквах паляць свечкі. Іх называюць грамнічнымі, лічылася, што яны аберагалі хаты ад перуна і маланак. Грамніцы — палавіна зіміцы, маразоў палавіцы. Па надвор’і на Грамніцы варажылі, якая будзе вясна: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [6 мая] […]

Scroll Up