У Польшчы заявілі аб трэцяй хвалі COVID-19

Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Польшчы.   Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі заявіў 19 лютага ў праграме Tłit на партале Wirtualnа Polskа, што ў Польшчы цяпер трэцяя хваля каранавіруса. «Гэта не нейкая з’ява, якая нас чакае ў будучыні, у нас ужо ёсць трэцяя хваля COVID-19. Пытанне не «або», а «якіх маштабаў» яна будзе. Ці будзе гэта […]

Валер Кавалеўсkі – сілавікам: “Мы не прыхільнікі пагалоўных люстрацый і пераследу невінаватых”

Кіраўнік Кабінета Ціханоўскай Валер Кавалеўскі звярнуўся да супрацоўнікаў сілавых структур: “Цалкам распушчана чацвёртае ўпраўленне КДБ па абароне канстытуцыйнага ладу. Ідуць звальненні ў СК, ААЦ і нават ГУБАЗІК. Адбываецца актыўная зачыстка ўсіх цэнтральных апаратаў. А вакансіі ў сістэме запаўняюцца з цяжкасцю. У дэпартамент аховы МУС ужо бяруць людзей з адміністрацыйнымі правапарушэннямі, не звязаныя з парушэннямі ПДР. […]

З 1 сакавіка «лісты шчасця» будуць прыходзіць за праезд на чырвонае святло і адсутнасць страхоўкі

З 1 сакавіка ўступае ў сілу абноўлены Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Згодна з новаўвядзеннямі так званыя лісты шчасця будуць прыходзіць не толькі за перавышэнне хуткасці і няправільную паркоўку, але і за праезд на чырвоны колер, рух па паласе для грамадскага транспарту, адсутнасць тэхагляду або страхоўкі, паведамляюць Мінск-навіны. Пачынаючы з сакавіка таксама будзе падзелена адказнасць за кіраванне транспартным […]

Пенсіянерка загінула на пажары ў Глыбоцкім раёне

18 лютага адбыўся пажар у вёсцы Замхава Глыбоцкага раёна, у выніку якога загінула 72-гадовая жанчына. Блочны  цагляны дом загарэўся ў 13:12. У адной з кватэр дома ніхто не жыў, а другую займалі пенсіянерка і яе 45-гадовы сын. На момант пажару мужчына знаходзіўся на працы і не пацярпеў. А вось цела яго маці пажарнікі знайшлі пад […]

Ва ўладальніка трэнажорнай залы ў Паставах прайшоў ператрус. Справа за «абразу» дэлегатаў ВНС

У жыхара Паставаў Віталя Пахомчыка раніцай адбыўся ператрус у сувязі з крымінальнай справай за знявагу дэлегатаў УНС ад Пастаўскага раёна, якая нібыта была ў адной з сацыяльных сетак, паведамляюць праваабаронцы. А 7-й раніцы да Віталя прыйшлі чатыры міліцыянты і два панятыя. Забралі два ноўтбукі і два тэлефоны. Віталь Пахомчык — прадпрымальнік, мае трэнажорны зал «РэЖым». […]

Сярэдні заробак у Польшчы дасягнуў 1494 даляры

Сярэдні заробак у Польшчы вырас да 5537 злотых (на сёння гэта каля 1236 еўра) з улікам падаткаў і збораў. Гэта на 254 злотых (амаль 57 еўра) больш, чым годам раней, паведамляе «Радыё Польшча». Цікава, што эканамісты прагназавалі больш высокі рост заробкаў. Звесткі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення бяруць пад увагу толькі буйныя і сярэднія прадпрыемствы, у якіх працуе […]

За паўгода 7,5 тысячы беларусаў атрымалі часовы дазвол на жыхарства ў Літве, больш за 12 тысяч — нацыянальныя візы

Больш за 9 тысяч беларусаў звярнуліся за часовым дазволам на жыхарства ў Літве з 1 жніўня 2020-га па 15 лютага 2021 года. 7490 чалавек ужо атрымалі яго. Пра гэта Tut.by паведамілі ў Дэпартаменце міграцыі пры МУС Літвы. Паводле звестак Дэпартамента міграцыі, за шэсць з паловай месяцаў — з 1 жніўня 2020-га да 15 лютага 2021 года […]

Хто прыдумаў “Жыве Беларусь”?

З гэтымі словамі стваралася БНР, з гэтымі словамі ішлі ў бой чырвоныя партызаны, гэтымі словамі сваю любоў і тугу за айчынаю выражалі беларусы, якія па розных прычынах і ў розныя часы пакінулі Беларусь. Як ахарактарызаваць сітуацыю, калі ў Беларусі словы “Жыве Беларусь!” лічацца антыдзяржаўнымі? Паглядзіце чарговае відэа праекту “Хто ты гэткі?”, каб даведацца адкуль пайшлі […]

Scroll Up