• Вс. Авг 14th, 2022

72-гадовы веласіпедыст патрапіў пад колы легкавушкі ў Мёрскім раёне

Автор:vglybokaye

Июл 14, 2021

Па інфармацыі ДАІ, на скрыжаванні аўтадарог “Полацк-Мёры-Браслаў” і “Верхнядзвінск-Шаркоўшчына-Казьяны” веласіпедыст, які ехаў па другараднай дарозе, не падаў перавагу 21-гадоваму кіроўцу “Toyota”, які рухаўся па галоўнай дарозе.

У выніку ДТЗ пенсіянер, які патрапіў пад легкавушку  атрымаў траўмы, і яго прыйшлося даставіць у лякарню. Мяркуючы па фота ўдар быў такой сілы, што ў ровара адляцела пярэдняе кола.

 

Іван Дзедушкін 

 

comments powered by HyperComments
Scroll Up