• Вт. Янв 25th, 2022

90-гадовая бабулька згарэла падчас пажару ў Глыбоцкім раёне

Автор:vglybokaye

Ноя 22, 2021

Хваля пажараў пракацілася па Беларусі з першым пахаладаннем, за нядзелю ад агню ў краіне загінула 8 чалавек.

У Віцебскай вобласці пажар, які забраў чалавечае жыццё, адбыўся ў Глыбоцкім раёне 21 лістапада. У 20:48 выратавальнікам паведамілі пра  хату, якая загарэлася ў вёсцы Протасы-Кукроўскія.

Да прыезду пажарнікаў назіралася адкрытае гарэнне хаты, ужо абрынуўся дах і столь.

Падчас тушэння выратавальнікі знайшлі пад пластом будаўнічых канструкцый, якія абваліліся, на падлозе ля печы цела 90-гадовай гаспадыні, якая жыла адна, паведамляецца прэс-службай МНС.

Па папярэдняй версіі пажар мог адбыцца з-за парушэння правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеравальных агрэгатаў і прыладаў.

Зоя Машэка 

comments powered by HyperComments
Scroll Up