• Вс. Май 29th, 2022

Патанулага рыбака знайшлі праз 5 дзён, ён загінуў на возеры Абале ў Браслаўскім раёне

Автор:vglybokaye

Дек 28, 2021

24 снежня вадалазы паднялі з-пад лёду на возеры Абале недалёка ад літоўскай мяжы цела загінулага рыбака.

62-гадовы жыхар Браслаўскага раёна сышоў рыбачыць яшчэ 19 снежня. Паколькі вясковец жыў адзін, суседзі не адразу заўважылі яго знікненне.
Цела рыбака знайшлі пад лёдам у 40 метрах ад берага. Таўшчыня лёду ў гэтым месцы не перавышала 7 сантыметраў, а на рыбаку не было ніякіх сродкаў выратавання, паведамляе газета “Браслаўская звязда” са спасылкай на старшыню раённай арганізацыі АСВОД Яўгенія Высоцкага.

comments powered by HyperComments
Scroll Up