• Сб. Апр 1st, 2023

Адразу два пажары з чалавечымі ахвярамі адбыліся ў Глыбоцкім раёне

Автор:vglybokaye

Янв 21, 2023

Два чалавекі загінулі ў Глыбоцкім раёне ў выніку пажараў.

Днём у пятніцу, 20 студзеня, у 12:43 адбыўся пажар ў жылым доме ў вёсцы Удзела. У згарэлай хаце на Набярэжнай вуліцы пажарнікі знайшлі цела 54-гадовага гаспадара, які загінуў.

Праз некалькі гадзін, у 0:58 21 студзеня паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Мамаі таго ж раёна. Там у падпаленай хаце загінуў 47-гадовы мужчына, які прыйшоў у госці да 55-гадовай гаспадыні жылля.

Прычыны гэтых пажараў і гібелі на іх людзей яшчэ ўсталёўваюцца,  паведамляецца прэс-службай МНС.

comments powered by HyperComments
Scroll Up