• Пт. Сен 24th, 2021

Амаль 2 мільёна даляраў выдаткуюць у Паставах на лінію па вытворчасці тварагу

Автор:vglybokaye

Июн 15, 2021

Пастаўскі малочны завод закупляе новую лінію па вытворчасці тварагу, арыентыровачна абсталяванне абыйдзецца ў 4 800 000 рублёў.

 

Малаказавод хоча набыць камплект тэхналагічнага абсталявання для выраба тварагу прадукцыйнасцю 30 000 літраў нармалізаванай сумесі ў суткі і аўтамата для фасоўкі атрыманага тварагу ў пакаванне flow-pack.

Арыентыровачны кошт абсталявання для выраба тварагу складае 3 600 000 рублёў, а фасовачна-пакавальнага аўтамата — 1 200 000 рублёў.

Паставіць новае абсталяванне на прадпрыемства павінны да канца бягучага года. Мяркуючы па дакументацыі пра закуп, Пастаўскі малочны заводы хоча ўзяць гэту лінію ў лізінг, або атрымаць пад яе крэдыт у банку.

Сяржук Серабро.

comments powered by HyperComments
Scroll Up