• Вт. Апр 13th, 2021

Амаль у 3 разы вырасла колькасць кіберзлачынстваў у Віцебскай вобласці за мінулы год

Автор:vglybokaye

Апр 2, 2021

За 2020 год колькасць злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій на Віцебшчыне павялічылася амаль у тры разы, у 2021 годзе дынаміка таксама негатыўная.

Летась у вобласці было зарэгістравана 3021 такое злачынства, тады як у 2019 – толькі 1132. Такім чынам, рост кіберзлачыннасці ў рэгіёне склаў 266,87%.

Як раней паведамлялася, за 11 месяцаў мінулага года было зарэгістравана 2933 злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій, значыць, на снежань прыйшлося ўсяго 88 выпадкаў.

Аднак, за першыя два месяцы 2021 года зарэгістравана ўжо 447 падобных злачынстваў, ці ў сярэднім 223 у месяц. Пры гэтым за студзень-люты 2020 года зафіксавалі 186 кіберзлачынстваў, паведамляе абласная пракуратура.

Як бачна, напачатку года назіраўся рост злачыннасці ў сферы высокіх тэхналогій на 240% нават у параўнанні з мінулым годам. Калі падобная негатыўная дынаміка захаваецца і праваахоўныя органы не змогуць яе пераламаць, то можна чакаць парадку 7250 кіберзлачынстваў на тэрыторыі Віцебшчыны.

Іван Дзедушкін

 

comments powered by HyperComments
Scroll Up