• Ср. Июн 29th, 2022

Асіна-волат вырасла ў вёсцы Шантараўшчына Докшыцкага раёна

Автор:vglybokaye

Янв 3, 2022

У дупле такога дрэва не тое што вавёрка – мядзведзь змесціцца

Завіталі нядаўна па рэдакцыйных справах у вёску Шантараўшчына ў Порпліскім сельсавеце. Праязджаючы першы раз міма высокага дрэва з таўшчэзным ствалом, не звярнулі на яго адмысловай увагі. Здалося, што гэта таполя, хоць яны, вядома, растуць хутка і памеры маюць значныя. Вяртаючыся назад, прыгледзеліся і вачам сваім не паверылі: асіна!

Мясцовы жыхар Казімір Сініца кажа, што памятае дрэва з дзяцінства. Паспрабавалі з Казімірам Антонавічам абхапіць ствол – не змаглі. Каб гэта зрабіць, трэба было паклікаць яшчэ аднаго чалавека. Памералі таўшчыню ствала каля зямлі – сем метраў! Як доўга прастаіць дрэва-волат, невядома: ствол знутры пачаў ужо трухлеть.

Такіх асін сустракаць не даводзілася ніколі. А можа хтосьці з вас, паважаныя чытачы, ведае, дзе растуць яшчэ вялікія? Напішыце нам ці патэлефануйце, распавядзіце, што ведаеце пра волата, дашліце, калі маеце магчымасць, фота. Гэтак жа чакаем паведамленняў пра дрэвы незвычайнай формы. Бо дзівімся экзатычным баабабам і эўкаліптам, а сваіх рэкардсменаў часам не заўважаны.

Алена НЕСЦЯРОНАК

Фота Вячаслава ЧАРВІНСКАГА.

comments powered by HyperComments
Scroll Up