“Прыязджайце, пачастую ўсіх блінамі”

На “Запаведным востраве” адзначылі Масленіцу Такімі словамі гаспадар аграсядзібы “Запаведны востраў” Аляксандр Цвірка запрасіў нас на свята Масленіцы, якое прайшло ў суботу 9 сакавіка. Сядзіба “Запаведны востраў” размешчаная на ўскрайку Галубіцкай пушчы, паміж двух азёр, у вельмі прыгожым маляўнічым месцы. І сваім інтэр’ерам яна арганічна ўпісваецца ў гэта месца. Калісьці тут знаходзіўся шчытавы домік саўгаснага […]

Трагедыя на Ельнінскім балоце

Чалавечая памяць непадуладна часу. Мы абавязаны памятаць сваю гісторыю, не маем права зракацца сваіх каранёў і, такім чынам, імкнёмся перадаць нашчадкам тыя скарбы, якія атрымоўваем ад сваіх продкаў – нашае мінулае жыццё. Не толькі жыццё ўсяго грамадства, але і кожнага асобна ўзятага чалавека, каб не стаць Іванамі без памяці. Аўтар артыкула. Існуе багата пытанняў у […]

Чым жыло Глыбокае восемдзесят год таму

Па старых віленскіх газетах лёгка ўзгадаць, што было ў Глыбокім і на Глыбоччыне ў студзені 1939 года. Дзяржава займалася пытаннем падняцця ўз­роўню земляробства. За 1938 год у Дзісенскім павеце земляробскае на­вучанне праводзілася на 55 земляробскіх курсах, праз якія прайшлі каля 400 вучняў, і ў супольнасцях гаспадароў, якія ахапілі 1.422 чалавекі. Агранамічны персанал апекаваўся 414 узорнымі […]

Як у 1926-м у Глыбокім сустракалі віленскага арцыбіскупа

Артыкул пра гэта змешчаны ў №256 газецы “Кур’ер Вілен­скі” за 1926 год. Нататка мае назву “Візіт арцыбіскупа”, яе аўтар – жыхар Глыбокага Шукевіч. Прапануем яе вашай увазе ў перакладзе на беларускую мову. Візіт арцыбіскупа Дзень 28 кастрычніка надоўга захаваўся ў памяці жыхароў Глыбокага. У гэты дзень наш горад наведаў ксёндз арцыбіскуп Ялбжыкоўскі, які прыехаў з […]

Як выбраць бяспечную шклоабмыйную вадкасць?

У сувязі з ус­таляваннем халоднага сезона органы і ўста­новы, якія ажыц­цяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, рэкамендуюць аўта­мабілістам уважліва паставіцца да выбару шкломыйнай вадкасці. Большасць зімовых шклоабмывальных вад­касцяў вырабляюць з раствораў спіртоў з вадой з даданнем мыйных сродкаў, араматызатараў, фарбавальнікаў. У сучасных шклоабмывальных вад­касцях выкарыстоўваюць ізапрапілавы спірт, пра­піленгліколі, эты­ленглі­колі. Ізапрапілавы спірт дазволены да выкарыстання пры выт­ворчасці шкло­абмы­вальных […]

Віцебскія праваабаронцы адзначылі працу журналістаў Таццяны Смоткінай і Змітра Лупача

Рэдакцыя сайта “Віцебская вясна” заснавала званне “Абаронца правоў чалавека году”. Глыбоцкія журналісты Таццяна Смоткіна і Зміцер Лупач прызнаныя пераможцамі ў намінацыі “За журналісцкую дзейнасць у прасоўванні каштоўнасцяў правоў чалавека”. Цягам 2018 года на сайце «Віцебскай вясны» неаднаразова з’яўляліся публікацыі пра судовы пераслед журналістаў у Глыбокім. Таццяну Смоткіну двойчы судзілі за супрацоўніцтва з “Радыё Рацыя”, а […]

Артур Міхальскі: Дзякуючы рэформам людзі адчулі сябе гаспадарамі

Амбасадар Польшчы сустрэўся з беларускімі журналістамі.   Калядная сустрэча з Надзвычайным і Паўнамоцным Амба­садарам Польшчы Ар­турам Міхальскім і дырэктарам Польскага Інстытута Цэзарам Карпіньскім адбылася ў беларускім Прэс-клубе 14 снежня. На сустрэчы прысут­нічалі таксама намеснік амбасадара Марцін Вайцэ­хоўскі і прэс-сакратар амбасады Аркадыюш Клэ­мбэк. На сустрэчы з галоўнымі рэдактарамі і беларускімі журналістамі Амбасадар Рэспублікі Польшча Артур Міхальскі […]

Творчая сустрэча з Язэпам Квачом прайшла ў Глыбоцкай бібліятэцы

Даўно ўжо Глыбоцкая раённая бібліятэка не чула гармоніка! Гукі музыкі раздаваліся на ўвесь будынак і надавалі вясёлы настрой! А падарыў такую ра­дасць госць бібліятэкі, наш зямляк – Язэп Квач. У Год малой радзімы сябры бібліятэкі мелі магчымасць пазнаёміцца з яшчэ адным таленавітым ураджэнцам Глыбоччыны! Язэп нарадзіўся ў вёсцы Квачы. Пасля заканчэння інстытута лёс закінуў маладога […]

Мікола Конан: Не шкадаваў ніколі, што не стаў даносчыкам

Мікола Конан нядаўна адзначыў сваё 89-годдзе. Ён атрымаў 10 гадоў лагераў за адмову стаць “сексотам” органаў дзяржбяспекі. А яго пераслед пачаўся з таго моманту, калі ён, яшчэ не ведаючы пра існаванне Саюза беларускіх патрыётаў, надрукаваў на машынцы для іх тэкст прысягі па просьбе свайго сябра Васіля Мядзельца. За пяць копій прысягі савецкая дзяржава адправіла яго […]

Планшэты, смартфоны – небяспекі для здароўя дзяцей

План­шэты і смартфоны зніжаюць у дзяцей каэфіцыент развіцця інтэлекту. У нашы дні дзеці знаёмяцца з сучаснымі мультымедыйнымі гаджэ­та­мі ўжо ў самым раннім узросце. Некаторыя баць­кі нават спецыяльна вы­карыстоўваюць планшэты ў хатнім выхаванні, так як з дапамогай гэтых прыладаў дзіця можа глядзець кіно і мультфільмы, гуляць, а значыць, быць занятым і не дастаўляць клопатаў сваімі клапатлівымі […]

Scroll Up