У Глыбокім пражывае 19 115 чалавек, у Паставах – на 678 больш

Нацыянальны ста­тыс­­тычны камітэт Рэс­публікі Беларусь апублікаваў бю­ле­тэнь “Колькасць насель­ніцтва на 1 студзеня 2019 г. і сярэднегадовая колькасць насельніцтва за 2018 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў, па­сёлкаў гарадскога ты­пу”. З яго вынікае, што насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 1 студзеня 2019 г. складае – 9 475 174 чалавек. Насельніцтва сталіцы Беларусі г. Мінска […]

100 год таму Язэп Драздовіч кіраваў у Германавічах вялікім кааператывам «Беларус» і арганізаваў культурна-асветніцкае таварыства «Заранка»

Жыццё і дзейнасць вядомага бела­рускага мастака Язэпа Драздовіча былі цесна звязаны з мястэчкам Германавічы і яго ваколіцамі. У той час, калі Язэп Драздовіч вучыўся ў Віленскай школе малявання (1906-1910), яго сям’я жыла ў Стэфанпольскай воласці, арандавала зямлю ў маёнтку Александрыя. У час канікулаў ён хадзіў па роднай Дзсісеншчыне, не раз бываў у Германавічах, Лужках, Чарневічах, […]

Як Глыбокае далучылі да “дзяржавы Латгалія»

Неяк, ужо даўнавата, вечнай памяці краязнаўца Язэп Бунто сказаў мне: “Пасля вайны Латвія звярнулася да Беларусі з прапановай перадаць Браслаўшчыну – Латвіі. Маўляў, для буйнога прамысловага цэнтра як Даўгаўпілс – патрэбная зона адпачынку. З гэтай нагоды, нават, быў праведзены “плебісцыт” на Браслаўшчыне, і пераважная большасць выказалася – “За” далучэнне да Латвіі. У апошні момант кіраўніцтва […]

“Прыязджайце, пачастую ўсіх блінамі”

На “Запаведным востраве” адзначылі Масленіцу Такімі словамі гаспадар аграсядзібы “Запаведны востраў” Аляксандр Цвірка запрасіў нас на свята Масленіцы, якое прайшло ў суботу 9 сакавіка. Сядзіба “Запаведны востраў” размешчаная на ўскрайку Галубіцкай пушчы, паміж двух азёр, у вельмі прыгожым маляўнічым месцы. І сваім інтэр’ерам яна арганічна ўпісваецца ў гэта месца. Калісьці тут знаходзіўся шчытавы домік саўгаснага […]

Трагедыя на Ельнінскім балоце

Чалавечая памяць непадуладна часу. Мы абавязаны памятаць сваю гісторыю, не маем права зракацца сваіх каранёў і, такім чынам, імкнёмся перадаць нашчадкам тыя скарбы, якія атрымоўваем ад сваіх продкаў – нашае мінулае жыццё. Не толькі жыццё ўсяго грамадства, але і кожнага асобна ўзятага чалавека, каб не стаць Іванамі без памяці. Аўтар артыкула. Існуе багата пытанняў у […]

Чым жыло Глыбокае восемдзесят год таму

Па старых віленскіх газетах лёгка ўзгадаць, што было ў Глыбокім і на Глыбоччыне ў студзені 1939 года. Дзяржава займалася пытаннем падняцця ўз­роўню земляробства. За 1938 год у Дзісенскім павеце земляробскае на­вучанне праводзілася на 55 земляробскіх курсах, праз якія прайшлі каля 400 вучняў, і ў супольнасцях гаспадароў, якія ахапілі 1.422 чалавекі. Агранамічны персанал апекаваўся 414 узорнымі […]

Як у 1926-м у Глыбокім сустракалі віленскага арцыбіскупа

Артыкул пра гэта змешчаны ў №256 газецы “Кур’ер Вілен­скі” за 1926 год. Нататка мае назву “Візіт арцыбіскупа”, яе аўтар – жыхар Глыбокага Шукевіч. Прапануем яе вашай увазе ў перакладзе на беларускую мову. Візіт арцыбіскупа Дзень 28 кастрычніка надоўга захаваўся ў памяці жыхароў Глыбокага. У гэты дзень наш горад наведаў ксёндз арцыбіскуп Ялбжыкоўскі, які прыехаў з […]

Як выбраць бяспечную шклоабмыйную вадкасць?

У сувязі з ус­таляваннем халоднага сезона органы і ўста­новы, якія ажыц­цяўляюць дзяржаўны санітарны нагляд, рэкамендуюць аўта­мабілістам уважліва паставіцца да выбару шкломыйнай вадкасці. Большасць зімовых шклоабмывальных вад­касцяў вырабляюць з раствораў спіртоў з вадой з даданнем мыйных сродкаў, араматызатараў, фарбавальнікаў. У сучасных шклоабмывальных вад­касцях выкарыстоўваюць ізапрапілавы спірт, пра­піленгліколі, эты­ленглі­колі. Ізапрапілавы спірт дазволены да выкарыстання пры выт­ворчасці шкло­абмы­вальных […]

Scroll Up