Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн правядзе на палях саміту NATO сустрэчу з лідарамі краін Балтыі, паведаміў памочнік Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван, піша ТАСС.
«Ён сустрэнецца на палях саміту з балтыйскімі прэзідэнтамі <…>», — заявіў Саліван. На яго думку, кіраўнікі краін Балтыі «з’яўляюцца яркім прыкладам дэмакратычнага кіравання на ўсходнім флангу NATO». Байдэн мае намер абмеркаваць з імі ў тым ліку «выклікі і пагрозы» з боку Расіі. Бакі таксама разгледзяць пытанні, якія адносяцца да забеспячэння кібербяспекі і новых тэхналогій, «у распрацоўцы якіх Балтыя з’яўляецца лідарам».
Акрамя таго, адзначыў Саліван, на гэтай сустрэчы гаворка пойдзе пра выклікі з боку Кітая «і, вядома, аб нядаўнім паветраным пірацтве ў Беларусі».
32-і саміт NATO, які пройдзе ў Брусэлі 14 чэрвеня з удзелам Байдэна, стане самым кароткім амаль за 20 гадоў. Ён будзе працягвацца адзін дзень і складацца толькі з адной рабочай сесіі працягласцю прыкладна 2,5 гадзіны.
comments powered by HyperComments