Беларусь абагнала не толькі Швецыю, але і Швейцарыю ў сумным антырэйтынгу захворванняў на каранавірус

Па стане на раніцу 19 мая, паводле звестак Мінздароўя, у Беларусі зафіксавана 31 508 выпадкаў каранавіруса.

Гэта 23-е месца ў свеце. Наша краіна абагнала сувымерныя па насельніцтве Швецыю і Швейцарыю. У скандынаваў зафіксавана 30 377 выпадкаў, у швейцарцаў — 30 618.

Але па стане на раніцу ў Беларусі зафіксавана 936 новых выпадкаў, тады як у Швецыі — 234, у Швейцарыі — 10 (аднак сёння ўжо 21).

У Беларусі 3334 выпадкаў на 1 млн насельніцтва, у Швейцарыі — 3 541, у Швецыі — 3 010.

Праўда, тэстаў на 1 млн робіцца ў Беларусі 39 692, у Швейцарыі — 40 487, у Швецыі ўсяго 17 588.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі ад каранавіруса памерлі 175 чалавек, у Швейцарыі — 1 886, у Швецыі — 3 698.

Таксама трэба адзначыць, што Беларусь увайшла ў дзясятку краін Еўропы па колькасці выпадкаў каранавіруса. У нас зараз дзявятае месца. Наперадзе Расія, Іспанія, Італія, Брытанія, Францыя, Германія, Бельгія. На восьмым месцы Нідэрланды з 44 тысячамі хворых. Учора ў гэтай краіне дадалося 146 новых выпадкаў.


nn.by

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова