• Вт. Апр 13th, 2021

Беларусь павінна Расіі 9,1 мільярда даляраў

Автор:vglybokaye

Мар 31, 2021

Сусветны банк упершыню раскрыў звесткі аб абавязках краін, якія развіваюцца, перад іншымі дзяржавамі, у тым ліку перад Расіяй.

Усяго на канец 2019 года каля 30 краін, якія развіваюцца, былі вінныя Расіі амаль $22,9 млрд, паведамляе РБК.

Найбуйнейшым даўжніком Расіі з’яўляецца Беларусь ($8,1 млрд). У канцы 2020 года краіны падпісалі пагадненне пра крэдыт яшчэ на $1 млрд.

Больш за $1 млрд на канец 2019 года вінныя Расіі Бангладэш, Венесуэла, Індыя, Емен і В’етнам.

NN.by

comments powered by HyperComments
Scroll Up