• Пт. Сен 24th, 2021

Беларускія цыгарэты перахапілі ў Берліне на шляху ў Вялікую Брытанію

Автор:vglybokaye

Сен 7, 2021

Партыю цыгарэтаў у пасылках перахапілі ў берлінскім аэрапорце.

Партыю беларускіх цыгарэтаў у пасылках перахапілі ў берлінскім аэрапорце. Як паведамляе сайт нямецкай мытні, мытнікі былі ўражаныя, калі замест указаных у дакументах танных тавараў для турызму ў трох пасылках аказалася 40 тысячаў пачкаў цыгарэтаў, як мяркуецца, беларускіх.

Адпраўніком пасылак значыўся чалавек з Лейпцыга, які ўручыў пасылкі кур’ерскай службе. Цыгарэты прызначаліся для адрасата ў Вялікай Брытаніі. Цыгарэты былі канфіскаваныя, у дачыненні да адпраўніка распачатая крымінальная справа.

comments powered by HyperComments
Scroll Up