• Пт. Июн 2nd, 2023

«Белавія» запускае рэйс Мінск — Мюнхен

Автор:natashasedova23

Май 13, 2019

15 ліпеня авіякампанія «Белавія» адкрые першы рэйс па маршруце Мінск — Мюнхен — Мінск, паведамляе прэс-служба авіяперавозчыка.

Палёты ў Мюнхен будуць ажыццяўляцца чатыры разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 12.30 па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Мюнхен імя Штраўса ў 13.35. Зваротны рэйс з Мюнхена плануецца ў 14.15 і прылётам ў Мінск у 17.15. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.

 Палёты плануецца ажыццяўляць на авіялайнеры Embraer 175 ёмістасцю 76 месцаў. Час у шляху складзе каля 2-х гадзін.

Кошт авіябілетаў пры куплі на сайце belavia.by у адзін бок складзе ад 115 еўра і ад 255 еўра – туды-назад.
https://nn.by/?c=ar&i=230363

comments powered by HyperComments
Scroll Up