У Белым доме паведамілі, што Байдэн мае намер абмеркаваць у Жэневе на сустрэчы з расійскім лідарам Уладзімірам Пуціным сітуацыю вакол дыпламатаў Расіі і ЗША, а таксама Беларусь, Украіну, Іран, КНДР, Сірыю, Афганістан, нормы цывільнай авіяцыі, перспектывы далейшага раззбраення і барацьбу са змяненнем клімату, піша ТАСС.
«Мы таксама абмяркуем абмежаванні, якія Расія наклала на нашу дыпламатычную платформу ўнутры Расіі. На парадку дня таксама будуць такія тэмы, як Іран, Паўночная Карэя, Сірыя, Афганістан, Арктыка і змяненне клімату. Прэзідэнт таксама пацвердзіць нашу прыхільнасць суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, і мы будзем казаць пра Беларусь і неабходнасць захавання нормаў цывільнай авіяцыі, якія, як мы бачым, груба парушаліся ў апошнія тыдні», — распавёў Грын.
Байдэн таксама мае намер падняць пытанне аб будучых дамоўленасцях па кантролі над узбраеннямі, дадаў ён, адзначыўшы, што ЗША павінны працаваць з Расіяй па «ключавых выкліках у свеце» незалежна ад таго, падабаецца гэта Вашынгтону ці не.
Нагадаем, раней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў паведамляў, што Пуцін не плануе падымаць тэму Беларусі на сустрэчы з Байдэнам, але гатовы даць тлумачэнні, калі ЗША самі закрануць гэтае пытанне.
comments powered by HyperComments