Чаму “успаміны аб будучыні”? Ды можа не мы, дык нашыя ўнукі адновяць перліну віленскага барока — царкву Пятра й Паўла!
У 1949 годзе Глыбоцкі раённы савет дэпутатаў працоўных звярнуўся ў Полацкі абласны савет дэпутатаў працоўных з хадайніцтвам аб дазволе “разборкі каробкі касцёла” у Беразвеччы. Полацкі абласны савет дэпутатаў працоўных ухваліў хадайніцтва Глыбоцкага раённага савета дэпутатаў працоўных і даў дазвол на разборку храма.
Пішу гэтае ўдакладзенне для таго, каб абвергнуць шматлікія даведнікі, якія цвердзяць, што храм разабралі ў 1970-я гг. Я школу скончыў у 1972-м, то такая падзея мяне ніяк не абмінула б.
Заўвага: За “польскім часам” храм быў гарнізонным касцёлам Палка Корпуса Аховы Памежжа “Глыбокае”. У былых кляшторных мурах размяшчаўся батальён гэтага палка — “Беразвеч”.
У Літоўскім Дзяржаўным Гістарычным Архіве, у фондах былога Таварыства Аматараў Навук у Вільні, захоўваюцца 65 фотаздымкаў, зробленых у 20-я гады ХХ стагоддзя ў Беразвеччы каля Глыбокага, дзе знаходзіліся былыя базыльянскія царква і кляштар, пабудаваныя ў другой палове XVIII стагоддзя.
Аўтары гэтых здымкаў — Ян Булгак, Юльюш Клос, Адам Віслоцкі.Сёння мы атрымалі копіі гэтых фотаздымкаў. Сканаванне іх аплаціў глыбачанін Andrei Khrapavitski. Публікую некаторыя з гэтых фотаздымкаў,– піша ў Фэйсбуку краязнаўца Кастусь Шыталь.






Падрыхтаваў Уладзімір Скрабатун.
comments powered by HyperComments