• Пн. Дек 6th, 2021

Больш 181 000 літраў малака надаіў з паветра заатэхнік у Глыбоцкім раёне, яму пагражае рэальны тэрмін

Автор:vglybokaye

Окт 22, 2021

Крымінальная справа ўзбуджана ў стаўленні заатэхніка аднаго з калгасаў Глыбоцкага раёна, які прыпісаў больш 185 тон малака.

Паводле матэрыялаў праверкі Глыбоцкага РАУС галоўны заатэхнік сельгаспрадпрыемства, дзейнічаючы з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, два гады ўносіў загадзя лжывыя звесткі ў афіцыйныя дакументы, прыпісаўшы такім чынам больш 181 000 літраў надоенага малака.
Паводле інфармацыі пракуратуры прыпіскамі займаўся галоўны заатэхнік адкрытага акцыянернага таварыства “Ч.”. У Глыбоцкім раёне назва на гэту літару пачынаецца толькі ў адной гаспадаркі – ААТ “Чарневічы”.
У выніку пракуратура ўзбудзіла ў стаўленні заатэхніка крымінальную справу па частцы 2 артыкула 427 КК — службовая падробка. Зараз яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.


Ігар Арцюх

comments powered by HyperComments
Scroll Up