• Ср. Июн 29th, 2022

Больш за 7 тон медзі выкралі працаўнікі камбіната ў Глыбокім

Автор:vglybokaye

Май 26, 2022

У Глыбокім крымінальны дуэт з кладаўшчыцы і кіроўцы прысвойвалі частку адыходаў прадпрыемства і сцягнулі такім чынам больш за 7 тон медзі.

Па версіі БЭП усталявалі, 42-летняя кладаўшчыца і 62-летні кіроўца аднаго з дзяржпрадпрыемстваў, размешчаных у райцэнтры, больш за год здзяйснялі крадзяжы адыходаў каляровага металу.
Адыходы меднага дроту, якія выкарыстоўваліся ў вытворчасці на камбінаце, павінны былі афіцыйна здаваць у перапрацоўку. Падчас адгрузкі абрэзкаў змоўшчыкі прысвойвалі частку адыходаў, а затым здавалі іх на нелегальную скупку.
У выніку такой дзейнасці жанчына з мужчынам за год з невялікім змаглі выкрасці больш 7 тон медзі на суму амаль 100 000 рублёў. Выгандлёваныя грошы яны дзялілі паміж сабой.

 

У стаўленні гэтых двух працаўнікоў дзяржпрадпрыемства ўзбудзілі крымінальную справу за прысваенне або растрату ў асоба буйным памеры, паведамляе прэс-служба ЎУС Віцебскага аблвыканкама.

Ігар Арцюх

comments powered by HyperComments
Scroll Up