Ужо звыш паўтары тысячы чалавек пацярпелі ад галалёду і марозу ў Віцебскай вобласці з пачатку халадоў.
Па дадзеных Мінздара, з 17 лістапада 2021 гады па 3 студзеня 2022 года ў Віцебскай вобласці зарэгістраваны 1530 пацыентаў з халадовымі і галалёдными траўмамі. Пры гэтым ад галалёду пацярпелі 1461 чалавек, а ад пераахаладжэння — 69.
За мінулыя суткі 119 чалавек звярнуліся ў медустановы з галалёнымі траўмамі, і яшчэ адзін чалавек — з абмаражэннем.
Усяго за ўказаны перыяд з такімі траўмамі ў рэгіёне было шпіталявана 137 чалавек, за мінулыя суткі — 8.
Зоя Машэка