• Вт. Июн 28th, 2022

Будслаўскі касцёл цалкам накрыты часовым дахам, неўзабаве адновяцца набажэнствы

Автор:vglybokaye

Окт 2, 2021

Пра ход рэстаўрацыйных работ парталу Catholic.by расказаў пробашч парафіі Дзмітрый Дубовік. 

«Мы зрабілі неабходную праектную дакументацыю, у адпаведнасці з ёй усталявалі кроквы і накрылі базіліку часовым дахам, — распавёў Дзмітрый Дубовік. — Новыя кроквы — гэта металічныя фермы, якія не толькі нясуць дах, але і з’яўляюцца своеасаблівымі сцяжкамі для скляпенняў у верхняй частцы будынка. Папярэднія кроквы з дрэва такой дадатковай функцыі не выконвалі: яны проста абапіраліся на сцены. Акрамя таго, яны стаялі часцей, а металічныя фермы даюць магчымасць зменшыць колькасць матэрыялу, што заўважна аблегчыла агульную вагу канструкцыі.

Да зімы на мы накрылі касцёл часовым дахам з ацынкаванага прафіляванага насцілу. Зрабіць капітальны новы дах з медзі не атрымалася з дзвюх прычын: не хапала часу і сродкаў.

Для меднага даху, які, дарэчы, вельмі дорага каштуе, спатрэбіцца таксама драўлянае акратаванне, і ўжо на яго будзе насцілацца чарнавы дах і медзь. Пакуль нашай задачай было накрыць скляпенне, якое і так моцна пацярпела ад вады падчас тушэння пажару і моцных дажджоў, якія часта ішлі сёлета. З гэтай задачай мы, дзякуй Богу, справіліся.

За ўсё, што было зроблена (а гэта сапраўды шмат), я шчыра дзякую ўсім ахвярадаўцам, якія збіралі на гэта сродкі, валанцёрам, якія дапамагалі разбіраць завалы, прыбіралі смецце і рабілі шмат іншай карыснай і патрэбнай працы, а таксама будаўнікам, які працуюць на касцёле без выходных вахтавым метадам.

Спадзяюся, што да ўрачыстасці Усіх Святых (яна адбываецца 1 лістапада — НН) мы пачнём маліцца ў касцёле», — падзяліўся планамі ксёндз Дзмітрый. 

comments powered by HyperComments
Scroll Up