• Сб. Июн 3rd, 2023

Будзьце ўважлівыя на дарозе

Автор:vglybokaye

Мар 3, 2023

Нажаль, праблема дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ) з удзелам дзікіх жывёл у Рэспубліцы Беларусь не страціла сваёй актуальнасці.

У 2022 годзе такіх ДТЗ не стала менш, а насупраць — адзначаецца іх рост, хоць і нязначны. Адначасова можна ўпэўнена казаць пра штогадовы рост колькасці пацярпелых у такіх ДТЗ удзельнікаў дарожнага руху — кіроўцаў і пасажыраў транспартных сродкаў.
Дзяржаўная інспекцыя ажыццяўляе рэгістрацыю (улік) паступаючых у яе дзяжурную службу паведамленняў пра факты ДТЗ з удзелам паляўнічых жывёл нармаваных відаў, абагульняе, аналізуе і падае дадзеную інфармацыю ў адпаведныя дзяржаўныя органы і арганізацыі.
На працягу 2022 года зарэгістраваны 3021 факт ДТЗ з удзелам паляўнічых жывёл (на 43 факты ці 1,4% больш чым у 2021 годзе), у выніку якіх загінула (траўміравана) 3080 жывёл (на 27 асобінаў ці 0,9% больш, чым у 2021 годзе). Па відавой структуры загінулых жывёл, як і ў 2021 годзе, у большасці выпадкаў фіксаваліся факты гібелі ў выніку ДТЗ казулі — 1992 асобіны (на 85 асобінаў ці 4,5% больш чым у 2021 і лася — 850 асобінаў (на 28 асобінаў ці 3,2% менш чым у 2021 годзе). Акрамя таго, у выніку ДТЗ у 2022 годзе загінула (траўміравана) 142 асобіны кабана, 86 асобінаў аленя высакароднага, 5 асобінаў лані і 5 баброў.
Было ўсталявана, што колькасць ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл істотна вар’іруецца ад сезону года. Акрамя таго, у залежнасці ад сезону змяняецца таксама полаўзроставая структура загінулых жывёл.
Найвялікая колькасць дадзеных ДТЗ адбываецца ў траўні – чэрвені, што абумоўлена падвышэннем актыўнасці жывёл, змене іх стацый пасялення і пошукам новых індывідуальных участкаў пасялення. У 2021 годзе, як і ў 2022 годзе ў траўні і чэрвені назіраецца істотнае павелічэнне колькасці зарэгістраваных фактаў гібелі і траўміравання лася і казулі. У гэты перыяд года сярод загінулых і траўміраваных казуль пераважаюць у большасці самцы. Так у траўні 2021 года іх доля ад агульнай колькасці склала 66%, а ў 2022 годзе 71%.
Аналіз паказаў, што найбольшая колькасць фактаў выяўлення траўміраваных ці загінулых у выніку ДТЗ жывёл фіксавалася ў пятніцу і выходныя дні, а ў будныя дні аварыйнасць змяншалася. Гэта паказвае на тое, што інтэнсіўнасць руху аказвае важны ўплыў на колькасці ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл.
Выкананне правіл дарожнага руху, у тым ліку хуткаснага рэжыму, і вялікая асцярожнасць у зоне дзеяння папераджальнага знака “Дзікія жывёлы”, істотна зменшыць рызыку аварый, звязаных з раптоўным з’яўленнем жывёл на аўтамабільных дарогах.

Ст. дзяржінспектар
Глыбоцкай МРІ Д.І. Барыла

comments powered by HyperComments
Scroll Up