• Ср. Июн 29th, 2022

Чарговае падаражанне цыгарэт адбудзецца ў Беларусі з 1 лютага

Автор:vglybokaye

Янв 26, 2022

На якія маркі тытунёвай прадукцыі паднімуць кошты і на колькі.

У Беларусі з 1 лютага падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт, паведамляе БелТА са спасылкай на інфармацыю Міністэрства падаткаў і збораў.

Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» на 10 капеек павышае цэны цыгарэт NZ, Queen, Matrix BLUE, партал, «МІНСК», MINSK CITY MS, MINSK CAPITAL MS, «Прэм’ер», «ФЭСТ», CREDO, Minsk city, Minsk capital. Цыгарэты «МАГНАТ» падаражэюць на 12 капеек, Minsk city QS, Minsk capital QS – на 8 капеек.

«Тытунь-інвест», «Беларусьгандаль» і «Інтэр-Табака» ўзнімаць цэны не будуць.

Беларускія вытворцы і імпарцёры цыгарэт маюць права штомесяц дэклараваць максімальныя раздробныя кошты на тытунёвыя вырабы.

comments powered by HyperComments
Scroll Up