Чорны кмен, субтрапічную расліну, можна вынікова вырошваць і ў Глыбокім…
Любы агароднік знойдзе на сваёй “фазэндзе” — 1х1 м, каб вырасціць чорны кмен. І даўней нашы людзі вырошчвалі чорны кмен, і называлі яго чарнушкай. Прарок Мухамад — ды блаславіць яго Алах і вітае –рэкамендаваў яго ўсім, бо ён лечыць ўсе хваробы, акрамя адной — «саам» (смерці).
«Зрабіце чорны кмен абавязковым для сябе бо ён утрымоўвае ў сабе вылячэнне ад усіх хваробаў акрамя «саам». Тады хтосьці спытаў: «А што такое «саам»? На што прарок — ды блаславіць яго Алах і вітае — адказаў: «смерць». (Ахмад; ібн Маджа; Тырміз).

Уладзімір Скрабатун.
comments powered by HyperComments