Еўра таксама ідзе ўверх.
Серада на Беларускай валютна-фондавай біржы пачалася. Нагадаем, у панядзелак даляр спыніўся за крок ад гістарычнага рэкорду (2,6552 рубля), але ў аўторак раптам здаў свае пазіцыі. Затое ў сераду ірвануў наперад з самай раніцы, пабіўшы гістарычны рэкорд, піша onliner.by.
На старце таргоў даляр дадаў 1,35 капейкі і фінішаваў з адзнакай 2,6682. Гэта гістарычны рэкорд.
Еўра з ходу дадаў 3,19 капейкі і дайшоў да 3,1672.
Сотня расейскіх рублёў страціла аж 3,46 капейкі. Вынік – 3,44.
У аўторак даляр асеў на 0,06 капейкі і фінішаваў з адзнакай 2,6546. Еўра набраў 1,82 капейкі. Ён прадаецца за 3,1353, а сотня расейскіх рублёў набрала 0,71 капейкі. Вынік – 3,4746.
comments powered by HyperComments