Даляр устанавіў абсалютны максімум

З пачатку месяца кошт амерыканскай валюты вырас на 12,5 капеек.

Беларускі рубель трохі патаннеў да кошыка валют на таргах у панядзелак. Курс расейскага рубля зноў знізіўся, паведамляе select.by.

Курс даляра падскочыў на 0,0234 BYN да 2,3636 BYN/USD. Гэта новы гістарычны максімум. Папярэдні рэкорд пратрымаўся ўсяго тыдзень. Даляр ужо трэцім разам з пачатку сакавіка абнаўляе рэкорд. У лютым яму гэта ўдалося зрабіць пяць разоў.

З пачатку месяца кошт амерыканскай валюты вырас на 12,5 капеек.

Курс еўра вырас на 0,0243 BYN да 2,6391 BYN/EUR і пакінуў мінімум за тыдзень. Еўрапейская валюта з пачатку сакавіка падскочыла ў цане ўжо на 17 капеек.

Курс расейскага рубля ўпаў 0,0264 BYN да 3,1694 BYN/100 RUB. Цяпер кошт сотні расейскіх рублёў знаходзіцца паблізу мінімуму за паўгода. З пачатку месяца рубель РФ патаннеў ужо на 17 капеек.

 
comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова