• Чт. Ноя 30th, 2023

Дажынкі ў Глыбокім у 1934-м годзе ў колеры

Автор:vglybokaye

Окт 29, 2021

У 1934-м годзе — “за польскім часам” — у павятовым горадзе Глыбокае адбыліся грандыёзныя Дажынкі. Тады ў Дзісенскі павет, сталіцай якога было Глыбокае, уваходзілі і Дзісна, і Шаркоўшчына, і Докшыцы, і Параф’янава… А вось Мосар быў Пастаўскага павету.

Ад тых Дажынак засталося каля 3 дзясяткаў фотаздымкаў. Усе яны — чарнабелыя. Захоўваюцца ў Нацыянальным Цыфравым Архіве (NAC).

А гэтыя адкаларыраваныя здымкі выставіў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку вядомы краязнаўца і даследчык беларускай дуды Віталь Воранаў, які даўно жыве ў польскай Пазнані. Аднак, не забывае пра Глыбокае, дзе арганізаваў тры Дударскіх фэсты, а таксама Удзела (там дзедаў дом) і Мосар.

На вул. Генрыка Сянкевіча (сёння вул. М. Горкага). На заднім плане, справа — Копцеўка. Правей сёння стаіць помнік барону Мюнхгаўзену.
Бурмістр Глыбокага Людвік Музычка (па цэнтру).
Дэлегацыя Порпліскай гміны.
Па сённяшняй лакалізацыі — нядзельны рынак. На заднім плане, пасярод, даўгі дом, які існуе і сёння.
Танцуюць беларускія сяляне.
comments powered by HyperComments
Scroll Up