• Сб. Июн 3rd, 2023

Два пенсіянеры атруціліся ўгарным газам у Глыбоцкім раёне на Каляды, адзін загінуў

Автор:vglybokaye

Дек 26, 2021


На Каляды два пенсіянеры ў вёсцы Бабічы Глыбоцкага раёна атруціліся ўгарным газам у лазні.

Паведамленне пра пацярпелых мужчын паступіла ў МНС 25 снежня ў 18:22 з бальніцы. Як высвятлілася, двое 65-гадовых пенсіянераў адправіліся ў лазню, праз некаторы час аднаго з іх выявілі мёртвым, а другога — з прыкметамі атручвання ўгарным газам.
Па папярэдняй версіі прычынай гібелі і атручвання вяскоўцаў стала заўчаснае зачыненне засаўкі коміна печы ў лазні, паведамляецца  прэс-службай МНС.

comments powered by HyperComments
Scroll Up