• Пт. Июн 2nd, 2023

Двое хлопцаў на “Audi” выляцелі ў кювет у Глыбоцкім раёне, аўта завісла паміж дрэвамі

Автор:vglybokaye

Дек 31, 2021

З легкавушкі, якая завісла паміж двума дрэвамі,  прыйшлося вызваляць чалавека глыбоцкім выратавальнікам  ўначы 31 снежня.


У 1:39 з Глыбоцкага РАУС у МНС паведамілі пра ДТЗ на аўтадарозе Н-2402 побач вёскі Верхняе Глыбоцкага раёна. Там “Audi A6 C5”, прыналежная 21-гадоваму жыхару раёна, выляцела ў кювет. У машыне апынуўся заблакаваны пасажыр.

 

Выратавальнікі , якія прыехалі, выявілі, што легкавушку заклінавала паміж двух дрэў і яе задняя частка літаральна вісіць у паветры. Пасажыр сядзеў на задняй сядушцы, а пярэдняму заціснула яго ногі.


З дапамогай гідраўлічнага абсталявання супрацоўнікі МНС адціснулі крэсла і змаглі дастаць 30-гадовага мужчыну. Яго, пасля агляду медыкаў, з траўмамі рознай ступені цяжару прыйшлося шпіталізаваць, паведамляецца прэс-службай МНС.

comments powered by HyperComments
Scroll Up