Калі маглядзець старадаўнія мапы Масковіі, то тэрыторыю з назвай Белая Русь (Alba Rusia) мы знойдзем, дзе заўгодна: і ля Волагды, і ля Масквы, але толькі не на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Там заўсёды — ад Вільні да Смаленска — напісана Lithuania, то бок Літва. Тэрыторыя сучаснай Летувы падпісана — Samogitia, то бок Жамайція, ці па-польску Жмудзь.
Папулярны ўкраінскі блогер, у якога Ютуб-канал “История Руси” (то бок — гісторыя Украіны), гэта чарговы раз падцвярджае.
Назва Белая Русь, Беларусія — блукаючая назва, яна першапачаткова належала да Волга-Окскага рэгіёну часоў Залатой Арды. Беларусаў украінскі блогер прынцыпова засёды называе — літвінамі, а Беларусь — Літвой.
У нас напісаны сотні дысертацый, кніг, атрыманы доктарскія званні — за тэму “адкуль пайшла назва Белая Русь”. Гэта баяць і настаўні гісторыі вучням. То яна — свабодная, то яна русая, то яна чыстая… І хто будзе ўнікаць у гэтую тэму, шукаць ісціну? Разбурыцца адразу міф а “трыадзіным рускім народзе”, а гэта, як сказаў кіраўнік суседзяў — “нашыя скрэпы”. А хто дасць бурыць “скрэпы”!
Уладзімір Скрабатун.
comments powered by HyperComments