У Столінскім раёне з’явіцца найбуйнейшы ў Беларусі пратэстанцкі малітоўны дом. Ён будзе знаходзіцца ў Альшанах. Узвядзеннем культавага будынка займаецца мясцовая рэлігійная абшчына хрысціян веры евангельскай, старэйшым пастарам якой з’яўляецца Васіль Сімановіч.

У аграгарадку Альшаны жыве каля васьмі тысяч чалавек, гэта бесканкурэнтна найбуйнейшы сельскі населены пункт у Беларусі.
Больш за тры тысячы жыхароў Альшан наведваюць пратэстанцкую царкву, а ў нядзельную школу пры ёй ходзяць 1 100 дзяцей.
Паводле інфармацыі часопіса «Благадаць», будаўніцтва ў Альшанах ідзе ўжо паўгода. За гэты час амаль сабраны каркас будынка, а таксама ўзведзеныя сцены і аснова даху. Штодня на пляцоўцы працуюць 40-60 чалавек, будаўнікі робяць у дзве змены.
comments powered by HyperComments