• Пт. Июн 2nd, 2023

Дзвюх пенсіянерак збілі ў Глыбокім, жанчыны ў бальніцы

Автор:vglybokaye

Дек 16, 2021


У Глыбокім пенсіянеркі, якія пераходзілі вуліцу па пешаходным пераходзе, патрапілі пад легкавушку.

ДТЗ адбылося 15 снежня ў 18:05 на скрыжаванні Маскоўскай і Чырвонаармейскай вуліц райцэнтра. 53-гадовы кіроўца аўтамабіля “Renault” збіў дзвюх пенсіянерак, якія перасякалі праезную частку справа налева па ходзе руху легкавушкі.

Адной пацярпелай 61 год, другой — 63. У выніку наезду яны атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў Глыбоцкую цэнтральную раённую бальніцу, пра гэта паведамілі ў абласной ДАІ.


Іван Дзедушкін

comments powered by HyperComments
Scroll Up