• Вс. Май 29th, 2022

Дзяржава заплаціць 6000 даляраў жыхару Шаркоўшчыны, які прасядзеў пад следствам 503 дні

Автор:vglybokaye

Янв 12, 2022

Жыхар Шаркоўшчыны, якога вінавацілі ў забойстве і пратрымалі ў СІЗА 16 месяцаў праз суд дамогся выплаты кампенсавання.

Мужчына быў затрыманы па падазрэнні ў забойстве і спачатку змешчаны ў ІЧУ Шаркоўшчынскага РАУС, а затым — у следчы ізалятар.

Усяго да суда ён правёў за кратамі 503 дні.

Прысудам Шаркоўшчынскага суда жыхара райцэнтра прызналі невінаватым і апраўдалі за недаказанасцю яго ўдзелу ў здзяйсненні злачынства. Вярхоўным судом гэты прысуд, а таксама апеляцыйнае вызначэнне судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда былі пакінуты без зменаў.

Пасля апраўдання і вызвалення мужчына звярнуўся з пазовам па пакрыццё шкоды, прычыненай фізічнай асобе незаконнымі дзеяннямі органа які распачаў крымінальны працэс.


Ён прасіў спагнаць з Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь маёмасную шкоду, звязаную са стратай заробку з улікам індэксацыі згубленага заробку ў памеры 6 818 рублёў 28 капеек і выдаткі на адваката ў памеры 8 592 рублі 33 капейкі.


16 снежня суд Шаркоўшчынскага раёна пастанавіў спагнаць з казны ў карысць мужчыны 15 410 рублёў 61 капейку. Акрамя гэтай сумы казна павінна заплаціць яму яшчэ 650 рублёў — чарговыя выдаткі на юрыдычную дапамогу.

Сяржук Серабро 

comments powered by HyperComments
Scroll Up