• Пт. Сен 24th, 2021

Еўрапейскае памежнае агенцтва пачынае тэрміновую аперацыю на мяжы Літвы з Беларуссю

Автор:vglybokaye

Июл 12, 2021

Накіроўваюцца памежнікі, патрульныя машыны і спецыяльныя афіцэры.

Еўрапейскае памежнае агенцтва (Frontex) пачынае тэрміновую дапамогу Літве праз рост міграцыйнага ціску на мяжы з Беларуссю, гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

“Выканаўчы дырэктар Frontex пагадзіўся пачаць аператыўную памежную аперацыю на мяжы Літвы з Беларуссю, каб даць рады з ростам міграцыйнага ціску”, – гаворыцца ў паведамленні.

“Сітуацыя на мяжы Літвы з Беларуссю працягвае выклікаць устурбаванасць. Я пастанавіў адправіць у Літву экстранную памежную інтэрвенцыю, каб умацаваць вонкавую мяжу ЕЗ”, – сказаў выканаўчы дырэктар Frontex Фабрыс Легеры.

Агенцтва ўзмоцніць дапамогу і адправіць дадатковых памежнікаў, патрульныя машыны і спецыяльных афіцэраў для правядзення гутарак з мігрантамі для збору інфармацыі.

comments powered by HyperComments
Scroll Up