• Пт. Сен 24th, 2021

Галоўчанка: Беларусь збіраецца стварыць уласны флот

Автор:vglybokaye

Сен 14, 2021

Беларусь мае намер набыць або пабудаваць грузавыя караблі для зніжэння выдаткаў пры перавозцы грузаў, распавёў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка ў эфіры Беларусь-1.

«Аналізуем перспектывы набыцця або стварэння ўласнага грузавога флоту для таго, каб мінімізаваць выдаткі на фрахт», — цытуе кіраўніка беларускага ўрада РБК.

Галоўчанка дадаў, што ўлады Беларусь таксама прапрацоўваюць пытанне аб стварэнні ўласнага марскога порта. Найбольш эфектыўным беларускі ўрад лічыць яго размяшчэнне на тэрыторыі Ленінградскай вобласці, дадаў ён.

«У гэтым кірунку працуем вельмі сур’ёзна», — адзначыў прэм’ер-міністр.

 

comments powered by HyperComments
Scroll Up