Беларуская фрыстайлістка Ганна Гуськова выйграла сярэбраны медаль на Алімпіядзе ў Пекіне. Яна паказала ў суперфінале выдатны скачок з вынікам 107,95.
Золата выйграла кітаянка Сю Мінтаа з вынікам 108,61.
Нагадаем, што Ганна выйграла таксама залаты медаль на Алімпіядзе ў Пхёнчхане.
На Гульнях-2022 у беларусаў пакуль два медалі: сённшняе срэбра Ганны Гуськовай і срэбра Антона Смольскага ў біятлоне.
Фінал у мужчын-фрыстайлістаў пройдзе ў сераду (фінал а 13-й па мінскім часе).
У аўторак у Пекіне — мужчынская біятлонная эстафета (пачатак у 8:30 па мінскім часе), у сераду — эстафета ў жанчын (9:45).
comments powered by HyperComments