• Сб. Июн 3rd, 2023

Гэтыя чатыры прылады пажыраюць энергію. Не забывайце адключаць іх

Автор:vglybokaye

Фев 10, 2023

Рахунак за электрычнасць можа быць меншым, а заадно меншая і нагрузка на экалогію.

Па-першае, выключайце бытавую электроніку: тэлевізары, камп’ютары, гульнявыя прыстаўкі, стэрэасістэмы — калі не карыстаецеся ёю.

Таксама не трымайце падключанымі да сеціва мікрахвалёўкі, друкаркі і вайфай-роўтары.

Рэч у тым, што такія прылады спажываюць электрычнасць, нават калі яны не працуюць, але пры гэтым падключаныя да разеткі. Пры гэтым некаторымі з іх, напрыклад мікрахвалёўкай і прынтарам, мы карыстаемся не надта часта, і няма нічога складанага ў тым, каб адключаць іх адразу пасля выкарыстання.

У сваю чаргу, вайфай-роўтар можна адключаць на ноч, у некаторых з такіх прыладаў нават ёсць наладкі, што дапамагаюць гэта зрабіць.

Не забываем і пра іншыя метады знізіць спажыванне энергіі. Выключайце святло ў пакоях, калі там нікога няма, і ўключайце пральную машыну на меншую тэмпературу працы — не 40 ці 60 градусаў, а 30, тым больш, што сучасныя мыйныя сродкі працуюць і пры такой тэмпературы.

comments powered by HyperComments
Scroll Up