• Ср. Дек 7th, 2022

Глыбокае, Дажынкі-2022

Автор:vglybokaye

Сен 18, 2022

Апошні раз Дажынкі праводзіліся ў Глыбокім яшчэ за “польскім часам”, у 1930-м годзе, то бок 92 гады таму.

Як тады, так і цяпер святочнае шэсце працаўнікоў вёскі пачалося з вуліцы Генрыка Сянкевіча, то бок па цяперашняму — Максіма Горкага.

З 1921-39 гг Глыбокае было сталіцай Дзісненскага павету (гэта, прыкладна, як 2,5 Глыбоцкіх раёны) куды уваходзілі і Шаркоўшчына, і Дзісна, і Лужкі, і Стэфанполь, і Германавічы, і Празарокі, і Язна, і Докшыцы, і Параф’янаў … Адчуйце розніцу, як кажуць! Тады ў шэсці ўдзельнічалі дэлегацыі гмінаў, цяпер у раённым цэнтры Глыбокае праходзілі ўсяго толькі прадстаўнікі працоўных калектываў.

Dożynki — 1930

Па цэнтру — бурмістр Глыбокага Людвіг Музычка.

Дом, які трапляе ў кадр з трымя комінамі на заднім плане, існуе і сёння. Ён стаіць насупраць нядзельнага рынку, за ім на сённяшні дзень — Глыбокаерайгаз. Зялёны масіў злева ўверсе кадра — цвінтар Дуброва (каля цяперашняй аўтастанцыі).

Дэлегацыя Празароцкай гміны.
На дальнім плане — Ільінская капліца на Копцеўцы.
Дэлегацыя Параф’янаўскай гміны.

Дажынкі — 2022

Фота Уладзіміра Скрабатуна.

comments powered by HyperComments
Scroll Up