ІІХФ выплаціць беларускім арганізатарам кампенсацыю з-за пераносу ЧС

Сябра Рады ІІХФ Пётр Бржыза пракаментаваў пастанову арганізацыі не праводзіць ЧС-2021 у Беларусі.

— Ці будуць якія-небудзь санкцыі ў дачыненні да ІІХФ праз адмову праводзіць турнір у Беларусі?

— Будуць не санкцыі, а кампенсацыя беларускім арганізатарам. Усё гэта дакладна прапісана ў кантрактах.

Мы чакаем аналізу і дакладу ад офіса генеральнага сакратара ІІХФ, у якім будуць вызначаны ўсе траты і наступствы рашэння. Мы атрымаем гэтую інфармацыю ў наступныя тыдні.

Цяпер дакладную суму ніхто не назаве, — цытуе словы Бржызы Tribuna.com.
nn.by

comments powered by HyperComments

Автор записи: Наталья Седова