
Чарговы аматар падлёднай лоўлі ледзь не патануў у Глыбоцкім раёне 10 студзеня.
У 11:03 выратавальнікам паведамілі, што на Вялікім возеры ў Глыбокім пад лёд праваліўся рыбак.
Экіпаж, які прыехаў на выклік, выявіў у 100 метрах ад берага чалавека, што боўтаецца ў палонцы.
Выратаваць рыбака атрымалася пры дапамозе выратавальнай дошкі і вяроўкі. 60-гадовага мужчыну перадалі брыгадзе «хуткай», якая пад’ехала .
У яго дыягнаставалі агульнае пераахаладжэнне і шпіталізавалі ў лякарню, паведамляецца прэс-службай МНС.
Літаральна надоечы на іншым возеры ў Глыбоцкім раёне таксама праваліўся пад лёд рыбак, яго выратавалі відавочнікі здарэння.
ННВ