• Ср. Июн 29th, 2022

Калгасы Віцебшчыны робяць стаўку на цукровую бульбу

Автор:vglybokaye

Апр 6, 2022

У сувязі з падвышаным попытам на цукар у сумежнай дзяржаве, калгасы Віцебшчыны засеюць значныя плошчы інавацыйнай культурай – цукровай бульбай.

Не варта блытаць гэту культуру з банальным бататам, які часта завуць салодкай бульбачкай: калі ў батаце цукроў усяго каля 4%, то новы від бульбы можа ўтрымоўваць іх да 20 – гэтулькі ж, як і ў цукровым бураку.

Звычайна селекцыянеры змагаліся з утрыманнем цукру ў клубнях, як непажаданай уласцівасцю, а на селекцыйнай станцыі пад Віцебскам вырашылі пайсці іншым шляхам, ператварыўшы недахоп у добрую якасць.

У выніку некалькі гадоў назад у лабараторыі з’явіўся гатунак “Цукерачка“, які ўвесь гэты час праходзіў выпрабаванні. Не схаваем, што доўга аграчыноўнікі  скептычна ставіліся да гэтага распачынання.

Аднак сёлета кан’юнктура склалася так, што нават скептыкі далі зялёнае святло “Цукерачцы“. Клубні суперэліты гэтага гатунку ўжо рыхтуюць да таго, каб, як толькі ўсталююцца спрыяльныя пагодныя ўмовы, пасеяць у першую чаргу.

Вырасціць ураджай бульбы, асабліва ў Беларусі, безумоўна лягчэй, чым параўнальны ўраджай бурака. Акрамя таго, як запэўніваюць адмыслоўцы, працэс атрымання цукру з клубняў бульбы павінен быць прасцейшым, а значыць — больш эканамічна выгодным. Але гэта пакуль не дакладна.

Акрамя звычайнага рафінаванага белага цукру з віцебскай цукровай бульбы збіраюцца вырабляць неабчышчаны карычневы цукар, які будзе захоўваць водары першапачатковай расліны. Для папулярызацыі гэтага прадукта на ўборку “Цукерачкі” будуць арганізаваны туры для самых вядомых барыста Масквы.

 

Сяржук Серабро .

 

 

comments powered by HyperComments
Scroll Up